зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Раства Багародзіцы

Шыфр

112Г000570

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Лемяшэвічы, вул. Пясчаная, 2

Датаванне

1885

Стыль

народнае дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-русскага стылю

Апісанне

Першая згадка пра храм адносіцца да 1564 г., калі памешчыкі Лемяшэвічы пабудавалі ў сваім сяле каменны храм у гонар Святой Тройцы, а калі той згарэў, то па абяцанні пабудавалі новую царкву Раства Прасвятой Багародзіцы. Драўляная царква ў вёсцы Лемяшэвічы была пабудавана ў 1810 г. на сродкі прыхаджан, у выглядзе карабля з адным глухім купалам. Але яна не захавалася. 

Існуючы цяпер храм пабудаваны ў 1885г. з дрэва архітэктарам Вайковічам. Складаецца з кубападобнага зруба, да якога дадаецца прамавугольны прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануе 3-ярусная шатровая званіца і цэнтральны зруб, накрыты 4-схільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам. 

Упрыгожвае храм абраз “Цуд Мікалая”. У гэтай царкве знаходзіліся арыгінальныя сплеценая з саломкі царскія вароты канца XVIII ст. Сёння царская брама з вёскі Лемяшэвічы - адзін са знакавых экспанатаў Музея беларускага Палесся г.Пінска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны немцы моцна пашкодзілі будынак царквы.