зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000686

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1718 - 1720 гг.

Стыль

Палеская школа драўлянага народнага дойлідства з элементамі стылю барока

Апісанне

Будынак царквы Раства Багародзіцы размешчаны у в. Дубянец. З'яўляецца помнікам Палескай школы драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Пабудавана ў першай палове XVІІI ст.

Царква трохзрубная, па прадольнай восі размешчаны прамавугольныя ў плане бабінец, цэнтральны і алтарны зрубы. Да бабінцу з заходняга боку прырубленыя трох’ярусная званіца, да алтарнага зрубу з усходняга боку прыбудаваны нізкі аб’ём рызніцы. Аконныя праёмы прамавугольныя са зрэзанымі верхнімі вушламі. Цэнтральны аб’ём завершаны масіўным чацьверыкаванным барабанам са зрэзанымі вугламі. 

У інтэр’еры дамінуе цэнтральны аб’ём. Алтарнае памяшканне і бабінец больш ніжэйшыя, злучаны з цэнтральным аб’ёмам праёмамі. Алтар аддзелены іканастасам.

Старонка