Шыфр
213Г000842
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1794 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Царква Раства Багародзіцы пабудавана ў 1794 г. на сродкі полацкага ваяводы і ўладальніка маёнтка Лужкі Валерыяна Жабы. Вядома, што ў 1831 г. і 1885 г. была пашкоджана пажарам, пасля чаго аднаўлялася. Будынак прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. Накрыты агульным вальмавым дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. У 1934 г. прыбудаваны прытвор з двух'яруснай чатырохграннай званіцай над ім, завершанай шатровым дахам з макаўкай на барабане. Даследчыкі адносяць царкву да помнікаў архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.
Пасля Полацкага сабора 1839 года, якім было скасавана ўніяцтва на беларускіх землях, царква стала праваслаўнай. Сучасная царква была асвечана 12 лістапада 1885 года ў гонар Раства Багародзіцы.
Царква дзейнічала ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і не была зачынена ў савецкі час.