Шыфр
113Г000218
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1797 г.
Стыль
позні класіцызм з элементамі позняга барока i народнага дойлідства
Царква ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Суботы была пабудавана ў 1797 г. Архіўныя дакументы сведчаць, што ў другой палове XVII - першай трэці XIX ст. была толькі адна праваслаўная царква ў в. Суботы (яшчэ яе называюць Малэй Таракань) - усе астатнія былі ўніяцкія.
У 1912 г. у царкве адбыўся пажар, меркавана ад узгарання драўлянага падсвечніка.
У гады Вялікай Айчыннай вайны царква не пацярпела, толькі ў 1944 г. была спалена драўляная званіца. Пасля вайны званіца была адноўлена прыхаджанамі. Набажэнствы тут практычна не спыняліся, толькі ў гады вайны быў невялікі перыяд, калі яны не праводзіліся з-за адсутнасці святара.
У царкве знаходзяцца абразы XVIIІ ст.: “Маці Божая Замілаванне”, “Спас Пантакратар”, “Успенне Багародзіцы”, “Апостал Фадзей”, “Апостал Павел“, “Апостал Мацей”, “Апостал Якаў”, “Апостал Фома”, “Апостал Сімяон”, “Маці Божая Адзігітрыя”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён