зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Раства Багародзіцы са званіцай, іканастас царквы

Царква Раства Багародзіцы са званіцай, іканастас царквы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000510

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1713 г.

Апісанне

Храм Раства Багародзіцы ў в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна пабудавана ў 1713 г. У 1869 г. быў зроблены рамонт, які па факту аказаўся рэканструкцыяй, у ходзе якой ад храма была аддзелена званіца і была пабудавана асобна.

Царква трохсзрубная, падоўжна-восевай кампазіцыі. У плане храм сіметрычнай формы. Складаецца з прамавугольнага асноўнага аб'ёму, апсіды і бабінца з трапецападобным тамбурам. На адной восі з царквой насупраць галоўнага ўваходу ў храм размешчана зрубна-каркасная званіца, падзеленая брылём на 2 ярусы. 

У 1970-я гг. у ходзе экспедыцыі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР былі выяўлены рэдкія абразы XVI - XVIII стст.: "Святы Мікола Цудатворац", "Маці Божая Адзігітрыя", "Спас Пантакратар", "Георгій Пераможца", "Маленне Іакіма і Ганны", "Барыс і Глеб", якія зараз знаходзяцца ў Мастацкім музее.

Старонка