зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Раства Багародзіцы з брамай і агароджай

Шыфр

113Г000501

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХVІІ ст.

Апісанне

Царква, якая захавалася ды нашых дзён, была адбудавана ў другой палове ХVII ст. Збудаванне адносіцца да тыпу аднавежавых культавых будынкаў, блізкіх па архітэктуры да распаўсюджаных у XVII-XVIІI ст. готыка-рэнесансных абарончых каменных збудаванняў. Толькі ў якасці асноўнага матэрыялу тут выкарыстаны не камень, а дыхтоўная прасмоленая хваёвая драўніна.

Першапачаткова храм меў прамавугольны ў плане асноўны аб'ём з квадратным завяршэннем і вежу-званіцу з боку заходняга фасада, у ніжнім ярусе якой былі ўладкаваны бабінец і хоры. Унутраную прастору храма замыкаў з усходу разны алтар. Увесь будынак па перыметры быў акружаны адкрытай галерэяй, якая абапіраецца на слупы, - “кругавы ганак”.

У 1902 г. ажыццяўлялася рэканструкцыя храма. Да асноўнага аб'ёму з усходняга боку была прыбудавана алтарная частка, адкрытая галерэя разабрана, гонтавае дахавае пакрыццё заменена на жалезнае. У наступныя часы царква неаднаразова рамантавалася.