зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Раства Багародзіцы з брамай-званіцай

Царква Раства Багародзіцы з брамай-званіцай

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000752

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1867 г.

Апісанне

Згодна архіўным звесткам драўляны храм у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы ў выглядзе карабля быў пабудаваны ў 1867 г. Удзел у будаўніцтве прымалі мясцовыя жыхары і воіны 80-га пяхотнага палка. Дзякуючы іх стараннасці, з металу была выраблена копія іконы Божай Маці і перададзена ў храм. Гэты абраз дагэтуль захоўваецца ў Міжэвічскай царкве і асабліва шануецца мясцовымі жыхарамі.

Сама царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане асноўны аб'ём з трохграннай алтарнай часткай і бабінец з двух'яруснай званіцай (васьмярык на васьмярыку), завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Мастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера -- драўляны іканастас. Уваход на агароджаны ўчастак царквы ажыццяўляецца праз драўляную двух'ярусную надваротную званіцу, якая размешчана аўтаномна па падоўжнай восі царквы. Канструкцыя званіцы каркасная. Агульныя дэталі дэкору (паўцыркульныя праёмы, шалёўка сцен) аб'ядноўваюць яе з царквой ў адзін архітэктурны ансамбль.

Старонка