Шыфр
112Г000242
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1720 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Царква са званіцай - 1720 г. (1860 г.), пабудавана ў стыле неакласіцызма. Гэта аднасрубны храм з прамавугольным у плане асноўным аб'ёмам, да якога з боку галоўнага фасада прыбудавана трох'ярусная шатровая званіца. Да 1838 г. царква прыйшла ў поўны заняпад. 60-я гады ХІХ ст. час адраджэння храма ў Маціевічах. У пачатку 1991-1993 гг. храм быў цалкам рэканструянаваны, на ім былі пабудаваны тры купалы. Царква набыла сучасны выгляд. Тэрыторыя вакол храма і могілак абгароджаная старым цагляным заборам, добраўпардкаваная, знаходзіцца ў акуратным стане.