Шыфр
413Г000323
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1817 (6) г. - 1863
Стыль
Рэтраспектыўна-гатычны
Пабудавана ў канцы XVIII ст. на былой ускраіне вёскі на высокім узгорку як касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Фундатарам касцёла была сям'я Раецкіх. На процілеглым узгорку на могілках існавала драўляная царква. Гады будаўніцтва дакладна не вядомы. На ўсходнім правым куце захаваўся надпіс на тынкоўцы 1818/1926. Першы, найбольш верагодна, азначае год заканчэння будаўніцтва, другі - аднаўлення пасля Першай сусветнай вайны
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён