Шыфр
112Г000745
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1747 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Царква Святой Троіцы - незвычайны храм, які не мае аналагаў у Беларусі.
Драўляная уніяцкая царква незвычайнай архітэктуры была пабудавана ў 1747 г. ў вёсцы Вялікая Сваротва па загадзе Мікалая Аўсянага, які займаў высокі ўрадавы пост у ВКЛ.
Царква мела трохвугольны план з уваходамі з трох бакоў. На вуглах былі зроблены сакрысціі, што надавала асноўнаму памяшканню шасцігранную форму плана. Шатровы гонтавы дах завяршаўся невялікай вежай, па вуглах даху стаялі тры маленькія вежачкі. Трохвугольны, аздоблены разьбой і пазалотай, алтар займаў цэнтр залы. Хоры мелі выгляд круглага ў плане балкона з агароджай з балясін, на сценах абразы 12 апосталаў. Столь мела форму скляпення і была размалявана. Падлога была цаглянай.
Трохкутная форма царквы, верагодна, адлюстроўвала імкненне дойлідаў пад час распаўсюджвання ўніяцтва стварыць царкву не падобную да храмаў іншых канфесій.
У пачатку XIX ст. на месцы драўлянай царквы будуецца каменная царква, якая цалкам паўтарыла архітэктурныя асаблівасці драўлянай.
Пасля далучэння ўніятаў да праваслаўя на Полацкім саборы 1839 годзе, уніяцкая царква была пераабсталявана ў праваслаўную.
Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе храм быў спалены. Вернікам удалося выратаваць і захаваць даразахавальніцу і некалькі абразоў. Аднаўленне храма пачалося ў 2005 г. У ліпені 2009 г. адбылося асвячэнне цалкам адноўленага храма ў гонар Святой Жывапачатковай Троіцы.