Шыфр
113Г000732
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2 пал. XIX ст.
Стыль
Рэсперактыўна-рускі
Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы была пабудавана ў др. пал ХІХ ст. з дрэва на месцы ранейшага храма на сродкі ўладальніка маёнтка У. І. Паўлава. Была асвячона 8 студзеня 1895 года. У 1898 годзе пры царкве была пабудавана драўляная царкоўна-прыходская школа.
Царква з'яўляецца помнікам “рэтраспектыўна-рускага стылю” і уяўляе сабой квадратны ў плане аднапавярховы асноўны аб'ём, які накрыты шатровым дахам. Двух'ярусная званіца злучана з асноўным аб'ёмам трапезнай. Між званіцай і трапезнай з паўночнага боку арганізаваны ўваход у невялічкі прытвор. Вонкавая паверхня сцен ашалявана. Архітэктура храма стрымана насычана розным дэкорам.
На пагосце захаваліся пахаванні XIX ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён