зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000742

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Трабы, вул. Савецкая, 42

Датаванне

1784

Стыль

неагатычны

Апісанне

Першыя звесткі аб храме ў Трабах адносяцца да 1680 года. Ініцыіравалі будаўніцтва царквы ўніяты. Пасля далучэння ўніяцкай царквы да праваслаўнай трабская царква перайшла ў рукі праваслаўных хрысціян. Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла размешчана ў цэнтры аграгарадка Трабы, на адным з узвышшаў. Гэта помнік народнага драўлянага дойлідства ў стылі неаготыкі. У сваёй архітэктуры яна ўяўляе высокі ўзровень плотніцтва, валоданне народнымі майстрамі стылявымі рысамі і архітэктурнымі формамі. Воблік Трабскай царквы дае ўяўленне аб тым, як выглядалі драўляныя храмы Беларусі ў даўнія часы. Падобныя храмы будаваліся паўсямесна, але дайшлі да нашага часу адзінкі.

Старонка