Шыфр
413Г000774
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1818 г.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
У цэнтры аграгарадка Вялікія Шылавічы знаходзіцца царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай. Па наяўных дадзеных драўляны храм у Шылавічах існаваў з XV стагоддзя. Згодна з інфармацыяй, выкладзенай у апісанні цэркваў і прыходаў у Гродзенскім праваслаўна-царкоўным календары (т.1 за 1899 год), царква пабудавана ў 1818 г. на сродкі сялян памешчыка Войцеха Пуслоўскага з цэглы і бутавага каменю ў выглядзе карабля і асвечаны ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца.