зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква ў імя 40 пакутнікаў Севасційскіх

Царква ў імя 40 пакутнікаў Севасційскіх

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000122

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1756 г.

Стыль

Драўлянае народнае дойлідства з элементамі класіцызму

Апісанне

Царква ў імя 40 пакутнікаў Севасційскіх знаходзіцца на вясковых могілках. Была пабудавана з дрэва на невысокім бутавым падмурку ў 1756 г.

Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму прымыкае з усходняга боку пяцігранная апсіда, з заходняга галоўнага фасада - бабінец. Падчас апошняга рамонту да бабінца прыбудавалі навес на двух разных слупах. Царква накрыта двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Участак вакол царквы быў абнесены бутавай агароджай, фрагменты якой захаваліся. На восі галоўнага фасада захавалася змураваная з камянёў аднапралётная брама.

Да 1839 г. царква была ўніяцкай, затым перададзена праваслаўнаму ведамству. Да 1872 г. дзейнічала як самастойная прыходская, у 1873 г. стала прыпісной да Камень-Спаскай царквы. Самастойны прыход быў адноўлены толькі ў 1930-я гг. У 1937-1938 гг. па ініцыятыве святара Аляксандра Коўша быў зроблены рамонт будынка, узведзена бутавая агароджа з брамай. Царква дзейнічала да 1962 г. Потым была зачынена да 1989 г., калі царкву вярнулі вернікам. 

У 2015 г. быў праведзены капітальны рамонт царквы: замянілі вонкавую шалёўку, зрабілі новы гонтавы дах, памянялі вокны і дзверы.

Старонка