Шыфр
213Г000135
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Паводле архіўнага дакумента, царква ў в. Межава пабудавана ў 1886 г. Царква мураваная ў адной сувязі са званіцай, была накрыта жалезам.
Доўгія гады царква была цэнтрам аднаго з самых багатых прыходаў на Аршаншчыне. Храм вылучаецца высокаякаснай цаглянай муроўкай. Унутранае ўбранства царквы не захавалася. Царква была зачынена ў 1930 г. Кароткі час у будынку працавала школа. У час Вялікай Айчыннай вайны царква была адчынена ў 1942 г. Службы вяліся да 1952 г. Пасля смерці святара храм быў зачынены.
Сёння ўнутры храма можна ўбачыць на сценах некалькі ікон і вялікі каменны крыж на месцы алтара, які быў знойдзены жыхарамі вёскі Межава каля царквы.
Па стане на 2024 год аб’ект руінаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён