Шыфр
113Г000663
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пер. пал. XX ст.
Стыль
Помнік эклектычнай архітэктуры, спалучаючы элементы беларускага палескага і рускага драўлянага дойлідства
Царква Ушэсця была пабудавана ў 1937 г. З'яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры, спалучаючы элементы беларускага палескага і рускага драўлянага дойлідства.
Традыцыйная 4-частковая падоўджна-восевая кампазіцыя вызначаецца неардынарнасцю спалучэння зрубаў. Званіца напалову ўрэзана ў бабінец, які разам з 5-граннай апсідай аб'яднаны агульным дахам у адзіны карабель, які па цэнтры прарэзаны шырокім кубападобным аб'ёмам малітоўнай залы. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца 4-ярусная званіца, завершаная высокім шатром з макаўкай. Бакавыя ўваходы праз бабінец вылучаны шырокімі арачнымі праёмамі. Малітоўная зала двухсветлавая за кошт адкрытага барабана, які абапіраецца праз канструкцыйную сістэму ветразяў на 4 слупы. Над бабінцам размешчаны хоры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён