зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000181

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

У 1910 г. (па іншых звестках у 1905, 1907 г.) у Відзах пабудавалі мураваную царкву Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм узведзены з чырвонай цэглы на месцы драўлянай маленнай. У плане будынак з пяціграннай апсідай накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада вільчык прарэзаны трох'яруснай вежай (2 чацверыкі і васьмярык), завершанай купалком. 

Падчас Першай сусветнай вайны царква моцна пацярпела: разбурана паўднёвая сцяна, знесены званіца i дах. Будынак аднавілі ў другой палове 20-х гг. XX ст. Кіраваў работамі Л. Вітан-Дубейкаўскі.

Храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў Відзах быў адчынены для вернікаў заўсёды. Не быў зачынены і ў савецкі час. 

Старонка