Шыфр
413Г000748
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1768 - 1775 гг. - кан. ХІХ ст.
Стыль
Народнае дойлідства
Лаўрышаўская царква Успення Прасвятой Багародзіцы - помнік драўлянага дойлідства канца XVIII ст. Царква занава пабудавана ў 1775 г. (магчыма на месцы ранейшага храма). Знаходзіцца на першапачатковым месцы манастыра. Агароджа царквы была агульнай з манастыром, побач знаходзілася двухпавярховая драўляная званіца на каменным падмурку. На званіцы размяшчаліля 4 званы.
У 1836 г. манастыр быў зачынены, а храм прызначаны прыходскім. У 1839 г. перадазены праваслаўным, у канцы XIX ст. перабудаваны. У савецкі час царква не зачынялася.
У 1990 г. археолаг А. Краўцэвіч абследаваў 6 кв. м каля царквы. Культурны пласт на краі пагорка ўтрымліваў шматлікія фрагменты кафлі XVII ст. (развал печы), керамічнага посуду (самыя раннія з іх ХІV-ХV стст., шкляных квартаў). Сабрана больш за 500 фрагментаў зялёнапаліванай кафлі, большасць з іх мае выявы дзяржаўных гербаў Польскага каралеўства, Вялікага княства Літоўскага.
У 2007 г. быў узноўлены Лаўрышаўскі манастыр, а ў лютым 2010 г. царква ўвайшла ў склад манастыра.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён