зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000935

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Стыль

псеўдарускі

Апісанне

Помнік архітэктуры – Царква Успення Прасвятой Багародзіцы – размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне в. Пабеда.

 Успенская Царква была пабудавана ў канцы XIX стагоддзя на месцы старой драўлянай. Паводле некаторых крыніц у 1898 г. Некаторыя даследчыкі адносяць царкву да аграгарадку Мікіціха і вёскі Лоўжа Шумілінскага раёна. 

У 1930 годзе Свята-Успенская царква была зачынена  (па іншых дадзеных у 1936 г.). Усе абразы з храма ў вёсцы Пабеда былі вывезены або спалены каля царквы. Вялікі крыж з царквы зрабілі апорай для моста праз ручай.

У час Вялікай Айчыннай вайны Свята-Успенскі храм зноў адкрылі, і ён дзейнічаў аж да 1959 года. У 1944 годзе ў царкве хаваліся немцы пры адступленні, на сценах засталіся сляды куль і снарадаў. 

Храм быў часткова разбураны ў канцы траўня 1959 г. Некалькі гадоў стаяў пусты. У 1960-я гады па распараджэнні сакратара райкама партыі Васіля Георгіевіча Храмцова ў царкве ўчынілі збожжасховішча. Разбілі сцены з захаду на ўсход для праходу тэхнікі праз будынак. У 1990 годзе царкву дазволілі аднавіць і адкрыць.

Помнік архітэктуры пабудаваны ў псеўдарускім стылі з цэглы. Першапачаткова былі атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер асобныя дэкаратыўныя элементы: паддахавы карніз, руставаныя дэкаратыўныя пілястры, надаконныя сандрыкі і іншыя элементы аздаблення. Фрагментарна тынкоўка захавалася. Аснову аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складае прадаўгаваты прамавугольны ў плане аб'ём з трыма рознавялікімі гранёнымі апсідамі, накрыты двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам выступае ярусная цыліндрычная вежа. Бакавыя фасады расчлянёны 5 аркамі, у кожнай па 2 вузкія арачныя праёмы і 1 люкарне. Фасады дэкарыраваны шматлікімі абломамі і профілямі. На чырвоным фоне сцен кантрасна вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору (абломы і профілі, руст, ліштвы).

Старонка