Шыфр
612Г000380
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»
Датаванне
XVIII ст.
Стыль
народнае драўлянае дойлідства з элементамі барока
Апісанне
Пакроўская царква з в. Логнавічы адносілася да маёнтка Вялікія Астроўчыцы. Дакладная дата пабудовы царквы не вядома. Па сведчанню пісьмовых крыніц, яна была пабудавана як уніяцкая. За гісторыю свайго існавання царква перабудоўвалася. Натурнае даследаванне помніка паказала, што бабінец з вежачкай прыбудаваны пазней, а ў месцы злучэння апсіды і нефа была сакрысція.