Шыфр
313Г000002
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1909 г.
Стыль
Народнае дойлідства з элементамі псеўдарускага стылю
Паводле архіўнага дакумента, царква ў імя архістратыга Міхаіла была пабудавана ў 1909 г. у в. Вылева. У страхавой ведамасці 1910 г. храм апісаны як драўляны на цагляным цокалі, звонку абшыты цёсам, унутры абчасаны, сцены вонкавыя і ўнутраныя пафарбаваныя алейнымі фарбамі, крыты жалезам, пафарбаваным у зялёны колер. Званіца трох'ярусная.
Першапачатковы іканастас быў двух'ярусным, а ў 1912 г. на сродкі вернікаў былі надбудаваны трэці і чацвёрты ярусы. Па сведчанню жыхароў в. Вылева царква пасля рэвалюцыі не зачынялася прыблізна да 1937 г. Дзейнічала таксама ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе завяршэння.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. в. Вылева апынулася ў зоне адсялення. Было зроблена некалькі спробаў пераносу храма-помніка ў іншае месца. Спачатку такім месцам быў вызначаны г.п. Церахоўка. Потым было прынята рашэнне аб пераносе помніка ў г. Гомель. Работы па пераносу і аднаўленню царквы вяліся з 2001 па 2006 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён