Шыфр
722Ж000087
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XVIII ст.
Стыль
Барока
Дзве створкі варот з фігурным завяршэннем аб’яднаны пазалочанай паўкалонкай, увенчанай каронай і упрыгожанай кветкай ў цэнтры. У кожнай створцы па тры кляймы, дэкарыраваныя скразной разьбой у выглядзе парасткаў аканта з вінаграднымі гронкамі. У клеймах выявы: Дабравешчання і Евангелістаў з адкрытымі кнігамі і сімваламі; адзенне – белае, зялёнае, чырвонае, блакітнае, карычневае, сіняе. Бакавые планкі брамы зялёныя, ніжнія пазалочаныя з арнаментальнай разьбой.
Выяўлены 12-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР 1969 г. у Мікалаеўскай царкве (1772) г. Петрыкава. Паходзяць з Пакроўскай могілкавай царквы (1836) г. Петрыкава Гомельскай вобл.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён