Шыфр
121Д000102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, дзяржаўная установа "Мемарыяльный компелкс "Брэсцкая крэпасць-герой"
Датаванне
канец чэрвеня пачатак ліпеня 1941 г.
Апісанне
У 1941 годзе Брэсцкая крэпасць першая ўстала на шляху нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Цытадэль над Бугам стала вядома ва ўсім свеце, дзякуючы мужнасці гарнізона ў чэрвені-ліпені 1941 года. Аб гэтым сёння распавядаюць музейныя экспазіцыі, скульптурныя кампазіцыі на тэрыторыі мемарыяла. Да нашых дзён захаваліся і некалькі надпісаў, якія ў апошнія хвіліны жыцця героі пісалі на цаглінах крапасных казематаў.
Надпіс зроблены на трох цэглах, на кантавым баку, вострым прадметам - на рускай мове (верагодна, штыком).
Надпіс на цэгле “Умираем не срамя” пакінуў хтосьці з апошніх абаронцаў Белага палаца. Ён быў знойдзены ў 1958 годзе разам з астанкамі 48 байцоў і камандзіраў, іх асабістымі рэчамі, зброяй, стрэлянымі гільзамі і станковым кулямётам сістэмы “Максім”.
У цяперашні час надпіс “Умираем не срамя” - адзіны сапраўдны, які экспануецца ў 6-й зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці, а месца, дзе ён быў знойдзены, пазначана памятнай шыльдай.