Шыфр
713Г000085
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 - 1958 гг.
Апісанне
Плошча Я. Коласа ў плане мае форму выцягнутага прамавугольніка ўздоўж пр. Незалежнасці (400x130 м). У яе ўліваюцца вуліцы Чырвоная, Я. Коласа, В. Харужай, Гікалы і бульвара Мулявіна.
У цэнтры плошчы размешчаны сквер партэрнага тыпу. Ён мае рэгулярную планіроўку. Асноўная пешаходная дорожка праходзіць пасярэдзіне сквера паралельна праспекту, у напрамку паўднёвы захад — паўночны ўсход.
У цэнтры сквера, у створы вул. В. Харужай пастаўлены помнік Я. Коласу (скульптар 3. Азгур). Помнік арыентаваны ў бок пр. Незалежнасці. Абапал бронзавай фігуры паэта, якая з'яўляецца дамінантай усяго ансамбля, размешчаны скульптурный групы герояў яго твораў «Дрыгва» / «Сымон-музыка». Буйныя формы ўзмацняюць манументальнасць вобраза. Усе элементы скульптурнай кампазіцыі размешчаны сіметрычна, у гарманічнай раўнавазе і арганічна ўваходзяць у агульны ансамбль плошчы. Падпорная сценка абліцавана гранітам.
На адной падоўжанай лініі з газонам, на якім знаходзіцца помнік і скульптурныя групы, размешчаны па тры невялікія газоны-кветнікі і па тры басейны з фантонамі.
Перад помнікам Я. Коласу з боку пр. Незалежнасці знаходзіцца даволі вялікая забрукаваная пляцоўка, на якую выходзяць выхады з падземнага перахода і метро. Астатняя плошча сквера пешаходнымі дарожкамі падзелена на газоны рознай формы з пасадкамі дрэў. Уздоўж газонаў пастаўлены лаўкі. Пешаходныя дарожкі забрукаваны.