зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тэатральны феномен Купалаўскай “Паўлінкі”

Тэатральны феномен Купалаўскай “Паўлінкі”

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

73АЛ000126

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Купалаўская “Паўлінка” з’яўляецца для Беларусі выключным тэатральным феноменам, які праносіць свой сімвалічны змест і ўнікальную форму мастацкай падачы праз пакаленні артыстаў і гледачоў. П’еса, напісаная Народным паэтам Беларусі Янкам Купалам у 1912 г., стала сапраўды класічным творам беларускай драматургіі: гэта вечная гісторыя няпростага кахання дзяўчыны на фоне нязгоды бацькоў, змешчаная ў беларускі кантэкст і напісаная прыгожай беларускай мовай з пазнавальнымі цяпер Купалаўскімі выразамі (“каханенькі-родненькі” і г.д.). Сама галоўная гераіня рэпрэзентуе важны для беларускай культуры вобраз жанчыны – пяшчотнай і кемлівай, але і з моцным характарам. П’еса з’явілася на сцэне Купалаўскага тэатра яшчэ ў 1913 г. ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча, з 1927 г. спектакль ішоў у пастаноўцы Еўсцігнея Міровіча. Спектакль, пастаўлены Львом Літвінавым у 1944 г. у горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі падчас вайны, мае зменены фінал: у тыя цяжкія часы тэатру хацелася даць людзям нагоду для ўсмешак і радасці, таму ў дадзенай пастаноўцы Паўлінка збягае з Якімам – яны абодва вольныя і маюць надзею на добрую будучыню. Унікальнасць пастаноўкі, створанай у важны для нацыянальнай гісторыі перыяд, і ў тым, што яна не сыходзіць са сцэны Купалаўскага ўжо 76 гадоў і дагэтуль з’яўляецца адным з самых папулярных спектакляў у рэпертуары. Яна адначасова з’яўляецца дагэтуль актуальным архетыповым зрэзам “беларускай душы” і адлюстраваннем традыцый беларускага тэатральнага мастацтва. Гэта жывое адлюстраванне сувязі пакаленняў. Дадзены феномен яднае элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны: гэта ўзнаўляльная практыка рэпрэзентацыі класікі беларускай літаратуры і тэатра, у якой беларуская мова выступае адным з галоўных сродкаў перадачы культурнага кода нацыі, якая мае адметную форму падачы як комплекс рэжысёрскіх, акцёрскіх, музычных, сцэнаграфічных рашэнняў і ў рамках якой на прасторы Купалаўскага тэатра праз перадачу ведаў і навыкаў скрозь шматлікія пакаленні акцёраў, рэжысёраў і музыкаў выбудоўваецца своеасаблівая тэатральная школа. Творчы калектыў Купалаўскага тэатра з’яўляецца актуальным носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У якасці элемента выканаўчага мастацтва пастаноўка злучае ў сабе акцёрскае майстэрства, жывую музыку і выкананне песняў на беларускай мове. Гэтая пастаноўка – класіка беларускага тэатральнага мастацтва, якая стала сапраўднай легендай Мінска, якая выклікае ў гледачоў агульначалавечыя эмоцыі і суперажыванні і ў многіх аспектах дазваляе кожнаму жыхару Беларусі пазнаць у героях сябе самую ці самога

Старонка