Шыфр
63АК000141
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму “кулітка”, шэраватага колеру. Хлеб па мясцоваму рэцэпту мае асаблівую ўласцівасць - не чарсцвець на працягу двух тыдняў.
Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі. Інгрыдыенты злучаюцца ў залежнасці ад віда выпякаемага хлеба. Іх існуе некалькі гатункаў: сітны - штодзённы, пшанічны - святочны, хлеб з прысмакамі, хлеб партызанскі, які ўтрымлівае інгрыдзіенты, якія выкарыстоўваліся ў ваенны час, - размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў, што надае хлебу не толькі незвычайны смак, але і пэўныя сэнсы, звязаныя з гісторыяй, мясцовай культурнай спадчынай. ГКК з 2020 г.
Мясцовая супольнасць з павагай адносіцца да сваёй спадчыны. Веды і ўменні па выпяканню хлеба захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням непасрэдна ад носьбітаў традыцыі ў сем’ях, а таксама пры непасрэдным удзеле клуба аматараў народнага хлебапекарства “Кулітка” Жораўскага Дома народнай творчасці, клуба сучаснай вясковай кулінарыі “Кузьміцкія прысмакі” Кузьміцкага сельскага Дома культуры. Жыхары вёсак Кузьмічы і Жораўка, удзельнікі клубных фарміраванняў Кузьміцкага СДК і Жораўскага ДНТ традыцыю выпякання хлеба лічаць каштоўнай і вартай захавання.