Шыфр
212В000639
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, тэрыторыя абмежаваная: з поўначы – вул. Кульнева, з усходу – участкам зав. Юбілейны, выцягнутым з поўначы на поўдзень, з поўдня – умоўнай лініяй ад будынка № 21 па вул. Юбілейная до будынка №25 па зав. Юбілейны, з захаду - вул. Юбілейная
Датаванне
XII - ХІХ стст.
Апісанне
Уключаў 4 мураваныя храмы (зберагліся фундаменты 3 цэркваў). Самы вялікі трохапсідны сабор (назва невядомая) быў падзелены 6 стаўпамі на 3 нефы, меў 3 прытворы. Фасады дэкарыраваны плоскімі лапаткамі. Фундамент храма закладзены ў пясчаным грунце на глыбіні 1,63 м. Падлога была выкладзена паліванымі пліткамі, сцены аздоблены фрэскамі.Другі храм -- аднанефавая Пятніцкая царква памерамі каля 5,1х8 м (верагодна дойлід Іаан) мела прамавугольную апсіду, прытвор, падземную камеру (крыпту; магчыма, пахавальня князя Барыса Усяславіча). Унутры была размалявана фрэскамі на сюжэты евангельскага цыкла. На паўночнай сцяне кампазіцыі "Грамніцы" і "Распяцце", на паўднёвай -- "Аплакванне". Ніжні ярус -- фігуры святых. На заходнім баку перадалтарных слупоў -- выявы князёў Барыса і Глеба.Трэці храм -- крыжовакупальная шасцістаўповая Барысаглебская царква мела вузкія бакавыя нефы, прытвор, своеасаблівы падкупальны пастамент і 3 апсіды (2 бакавыя ў тоўшчы ўсходняй сцяны). Унутры сцены былі размаляваны фрэскамі з выявамі святых, арнаментам. Чацвёрты храм крыжападобны ў плане, з 3 паўкруглымі апсідамі (трыконх) сведчыць аб культурных сувязях з балканскімі краінамі