Шыфр
313В000881
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, в. Каралёва Слабада 2, -
Датаванне
1633 г.
Апісанне
Былы горад Казімір размяшчаўся ўздоўж высокага (10-12 м) правага берага р. Бярэзіны на тэрыторыі сучаснай вёскі Каралёва Слабада-2. Тэрасу разразае шырокі яр, які выходзіць напасрэдна на бераг старыцы. Па некаторым звесткам, тут раней існавала прыстань. 3 паўночнага боку над ярам і старыцай узвышаецца мыс з даволі крутымі схіламі, які мае характэрную назву «Дзяцінец». Менавіта там знойздены падмурак храма.