зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тэрыторыя былога капішча

Апісанне

У мінулым народа камень абагаўляўся і знаходзіўся ў адным раду з такімі святымі для чалавека з'явамі прырода, як агонь, дрэва і вада. Па гістарычных звестках, у межах г. Мінска (на вул. Лодачная недалёка ад былога аднапавярховага дома № 6) месцілася паганскае капішча, куды хадзілі жыхары горада яшчэ на пачатку нашага стагоддзя.Вядома, што ва ўсходніх і балтыйскіх славян з дахрысціянскіх часоў былі шырока распаўсюджаны культавыя месцы - так званыя капішча. Археолагі зрэдку знаходзілі рэшткі такіх загадкавых "храмаў старажытнасці". Найбольш вядомыя з падобных знаходак зроблены ва ўрочышчы Перынь на беразе р. Волхаў каля г. Ноўгарада ў Расіі, ля в. Збруч на Украіне, на выспе Руген у Германіі. Па ўсіх адзнаках, паганскім капішчам было месца "Малельня ля каменя", як раней яго называлі, што мясцілася ў Мінску на беразе ракі Свіслач. Але мінскае капішча не знікла як іншыя ў далёкім мінулым, а дзейнічала яшчэ ў пач. ХХ ст.