Шыфр
711Д000283
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Трасцянец - самы буйны лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў былога СССР, створаны нацыстамі ў наваколлях Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі і былой Чэхаславакіі. На названай тэрыторыі ўстаноўлены 3 помнікі, якія ўвекавечваюць памяць людзей, знішчаных нацыстамі ў 1941-1944 гг.: помнік ахвярам фашызму на месцы спалення мірных грамадзян у 1944 г. у в. Малы Трасцянец; памятны знак на месцы масавага знішчэння грамадзян ва ўрочышчы Благаўшчына; помнік на месцы печы-крэматорыя ва ўрочышчы Шашкоўка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён