Шыфр
711Д000146
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Мемарыяльны комплекс размешчаны на перакрыжаванні вул. Ціміразева і Нарачанскай, у ляску. Участак могілак лагера Шталаг-352 чатырохвугольны ў плане з невялікім заломам. Выцягнуты па восі паўднёвы захад -- паўночны ўсход. Тэрыторыя могілак абнесена агароджай. Да мемарыяла з вул. Ціміразева вядзе лесвіца шырынёй 5 м. Ад увахода дарожкі вядуць да помніка. Помнік уяўляе сабой стэлу, выкананую пад рваны камень. На галоўным фасадзе сцяны змешчаны памятны надпіс: "Сучаснікі і патомкі, схіліце галовы. Тут спяць вечным сном тыя, хто не стаў на калені перад ворагам" і дата 1941 -- 1945.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён