Шыфр
211В000762
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Друцк, с/с Талачынскі, на правым беразе р. Друць
Датаванне
Х-ХVII cтст.
З'яўляецца рэшткамі старажытнарускага горада Друцк (Дрютеск, Друтеск, Друческ). Захаваліся рэшткі дзяцінца (плошча каля 1 га), умацаванага валам вышынёй 10 м і ровам глыбінёй 2,5-3 м, а таксама акольнага горада (да 1,3 га), умацаванага валам вышынёй 7 м і ровам глыбінёй каля 2 м. Археалагічныя раскопкі ў Друцку праводзілі ў 1930 г. А.Дз. Каваленя, у 1956-62 гг., 1965 і 1967 гг. Л.В. Аляксееў, у 1999-2000 гг. В.М. Ляўко.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён