зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыі свята “Тры каралі”

Традыцыі свята “Тры каралі”

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

43БЛ000180

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аг. Больцішкі; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Вавёрка; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Міхнаўцы; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Паперня; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Мейры; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Чашэйкі; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Сямейкі; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Серафіны; Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Мікуты; Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, в. Сцігане; Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Трабы

Апісанне

Традыцыя правядзення свята “Тры Каралі” на Гродзеншчыне – адметнае праяўленне лакальнай каталіцкай каляднай абраднасці. Уяўляе сабой абыход двароў з віншаваннямі гаспадароў, спевам калядных песень “Дзісяй Бэтлеем”, Сардэчна матка”, “Пуйдзь мы вшыстцы да стаенкі” трыма “Каралямі-калядоўшчыкамі”, на галаве якіх надзеты блішчастыя кароны, на плячах прыгожыя накідкі чырвонага, сіняга, зялёнага колеру з зоркамі. У руках аднаго Караля – калядная зорка. Традыцыя распаўсюджана ў вёсцы Больцішкі Воранаўскага раёна, вёсцы Сцігане, аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна, а таксама ў аграгарадку Ваверка, вёсках Паперня, Мейры Лідскага раёна сярод мясцовага  насельніцтва і прымеркавана да хрысціянскага свята “Аб’яўленне Пана” па каталіцкім календары ці “Тры Каралі” – па народным, якое адзначаецца 6 студзеня. Тры Каралі – гэта маскіраваныя асобы – мужчыны (па ўспамінах жыхароў аграгарадок Ваверка, вёска Сямейкі Лідскага раёна ў Каралёў прыбіраліся не толькі мужчыны, але і жанчыны) у ролі трох валхвоў ці Каралёў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, якія, паводле біблейскага сюжэта, ішлі на святло зоркі да месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і міры. 

Традыцыйная абыход двароў на завяршэнне каляднага перыяду амаль спыніў сваё жывое бытаванне да канца ХХ ст, але захоўваўся ў памяці многіх жыхароў старэйшага ўзросту і шматлікіх этнаграфічных даследаваннях рэгіёну. Паступова святочная традыцыя была адноўлена спачатку ў Лідскім раёне пры актыўным удзеле работнікаў філіяла “Ваверскі Дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, крыху пазней вярнулася сталая практыка у в. Сцігане і аг. Трабы Іўеўскага раёна і аг. Больцішкі Воранаўскага раёнаў таксама пры актыўным удзеле мясцовых устаноў культуры. Жыхары вёсак, дзе зноў “ходзяць тры Каралі” рады аднаўленню традыцыі, шчыра вітаюць і частуюць тых, хто прыходзіць да іх са святочнымі вітаннямі, бо ў большасці сем’яў захоўваецца памяць менавіта пра такое свята “трох Каралёў” у іх дзяцінстве.

Пачынаецца абыход вёскі ў другой палове дня, бліжэй да вечара. Тры пераапранутыя мужчыны разам з дзецьмі пачынаюць калядны абыход двароў. Тры Каралі звычайна збіраюцца каля касцёла і ідуць па ўсіх вуліцах вёскі. Заходзячы ў хату, спяваюць велічальныя песні, за што  гаспадары частуюць іх салодкім печывам. У 30-я гады ХХ ст  Каралям-калядоўшчыкам давалі ў якасці падарункаў ялавічыну, пірагі, гарэлку, гарэхі. Кожны гаспадар чакае прыходу Каралёў як сімвалу Божай міласці і бласлаўлення, дабрабыту, надзеі на перамогу дабра над злом.

Сёння да правядзення абраду актыўна далучаецца  моладзь – пераемнікі традыцыі, якія асэнсавана цікавяцца гісторыяй і культурай рэгіёна. 

Старонка