зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыя пакланення каменным крыжам («Каменныя дзевачкі»)

Традыцыя пакланення каменным крыжам («Каменныя дзевачкі»)

Змест

Апісанне

Традыцыя пакланення каменным крыжам вёсак Данілевічы і Баравое Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці належыць да так званых аброчных рытуалаў, якія здзяйсняюцца шляхам прынясення аброкаў сакральным месцам ці аб’ектам, а ў дадзеным выпадку – каменным крыжам. У якасці аброка выступаюць тэкстыльныя вырабы (ручнікі, хусты, фартушкі), разнастайныя ўпрыгожванні (пацеркі, ланцужкі), сакральная велікодная ежа, грошы і інш. Пакідаючы аброк, мясцовыя жыхары просяць у камянёў здароўя, шчасця, дабрабыту для сябе і сваіх блізкіх. Характар элемента прадвызначае захаванне сакральнай функцыі, ужо практычна страчанай у многіх іншых элементаў спадчыны. Мясцовыя жыхары ахоўваюць каменныя крыжы, шануюць іх, турбуюцца як пра жывых дзяўчынак, прыбіраюць, шчыра вераць у іх звышнатуральную сілу. Перадача аброчнай традыцыі ажыццяўляецца ад пакалення да пакалення сярод жыхароў вёсак. Аднак, цудадзейныя магчымасці каменных “дзевачак” таксама прыцягваюць увагу людзей з розных куткоў Беларусі і блізкага замежжа, якія прыязджаюць да крыжоў, каб папрасіць аб самым патаемным.

Старонка