зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыя паломніцтва і пакланення крыніцы «Блакітная крыніца» жыхарамі ўсходніх раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей, сумежных раёнаў Расіі

Апісанне

Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» праводзіцца падчас народнага свята Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў. У свяце, якое штогод праводзіцца 14 жніўня, удзельнічае практычна ўсё насельніцтва розных узроставых і сацыяльных груп бліжэйшых да крыніцы вёсак Слаўгарадскага раёна і раённага цэнтра. Жыхары Прысожжа – Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сумежных тэрыторый Расіі і Украіны (Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны) у гэты дзень ужо больш за 1000 гадоў збіраюцца да святой «Блакітнай крыніцы», каб набраць вады з хрысцільні Вадохрышча сваіх продкаў. Людзі, якія прыходзяць на свята бяруць удзел у хросным ходзе, малебне, асвячэнні крынічнай вады і купанні ў ёй. Cвятары хрысцяць малых дзяцей і дарослых. Завяршаецца свята наведваннем і пакланеннем асвячоным старажытным каменным валунам, што знаходзяцца на нерукатворнай паляне, дзе крыніца размешчана. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу +8º С, не замярзае зімой і не награваеццца летам. Паломніцтва да «Блакітнай крыніцы» і свята 14 жніўня з’яўляюцца шырокамаштабнай культурнай з’явай, і з года ў год прыцягваюць увагу не толькі мясцовай супольнасці, якая лічыць гэту традыцыю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю, перадае яе ад пакалення да пакалення, але і для насельнікаў іншых рэгіёнаў краіны.