Шыфр
13БЛ000077
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Традыцыя памінання продкаў агр. Раздзялавічы з’яўляецца значным элементам мясцовай культуры. Традыцыя ўяўляе сабой як калектыўны, так і асабісты зварот да продкаў з мэтай іх ушанавання, просьбай лепшага жыцця, здароўя блізкім і родным, добрага ўраджаю, аховы ад розных магчымых катаклізмаў. Напрацягу года на могілкі “будзіць продкаў” ходзяць тройчы: на другі дзень Вялікадня, на Успенне, на Дзяды (восеньскія). На другі дзень Вялікадня сем’і збіраюцца зранку за агульным сняданнем з малітвай, збіраюць торбу з традыцыйнай вялікоднай ежай і атрыбутамі: для памерлых жанчын роду бяруць загадзя падрыхтаваны вышыты фартушок, мужчынам – вышыты ручнічок, малым дзецям – стужкі. Прыходзяць на могілкі, звоняць у званіцу, “будзяць памерлую радню” і абыходзяць усіх сваіх родных, каля кожнай магілкі праліваючы салодкую ваду і пакідаючы вялікодныя прысмакі. Пасля наведвання збіраюцца ў хаце аднаго з роду і працягваюць свята ўспамінаючы тых, каго наведалі. На Успенне жыхары вёскі ідуць на могілкі і нясуць сваім родным розную гародніну, каб аддзячыць за тое, што дапамаглі вырасціць ураджай, і прыгаворваюць “вазьміце і вашу долю”. Да сваіх родных на могілкі абавязкова ідуць старэйшыя члены сям’і. На восеньскія Дзяды зранку (да обеда) адзін прадстаўнік сям’і ідзе на могілкі да званіцы, звоніць і запрашае ўсіх сваіх блізкіх: “Ходзіце на обеды до нас, мы ўжо гатовыя, а вы ляжыце”. Мясцовыя жыхары кажуць, што калі не паклічаш Дзядоў на вячэру, то яны будуць цэлы год сніцца і пужаць. Гэта памінальная традыцыя перадаецца ад пакалення да пакалення ў сем’ях вяскоўцаў, якія лічаць памінанне памерлых родных сваёй каштоўнасцю, вартай захавання