зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыя шанавання валуна «Нявесцін камень»

Апісанне

Непадалёку ад вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна ў ляску знаходзіцца глыбокі роў ледавіковага паходжання, па баках якога растуць маладыя дубы. На дне рова ляжыць велізарны камень-валун, які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Сярод жыхароў Ашмянскага раёна і наваколіц здаўна распаўсюджаны міфы і паданні аб паходжанні каменя. Адзін з іх - пра маладую  дзяўчыну, якая следам за сваім каханым, які патануў у глыбокім рве, кінулася ў ваду і абярнулася валуном. На тым месцы вада высахла, адкрыўшы велізарны камень, які і атрымаў назву “Нявесцін камень”. Мясцовыя легенды і паданні, прыпісваючы яму магічныя ўласцівасці, папярэджваюць аб тым, што камень нельга чапаць альбо абражаць, кранаць яго з месца.
Шмат дзесяцігоддзяў запар дзяўчаты з наваколля і бліжэйшых мясцін прыходзяць да Нявесцінага каменя напярэдадні шлюбу (разам з жаніхом ці асобна), каб дакрануцца да валуна і папрасіць шчаслівай сямейнай долі. Да каменя звяртаюцца маладыя жанчыны, якія жадаюць нарадзіць дзіця. Яны прыносяць  ахвяру ў выглядзе стужак, ланцужкоў, паяскоў, абрусаў, ручнікоў (каб шлюб быў моцны), якія павязваюць на дрэвы, што растуць побач з валуном. На камень кладуць грошы, цукеркі, кветкі (на багатае жыццё і дабрабыт), плеценыя невялічкія кошыкі з маленькімі лялькамі (на доўгачаканае нараджэнне дзіцяці).
Дакладна вызначанага часу і рытуалу ўшанавання каменя  няма. Практыка наведвання Нявесцінага каменя не суадносіцца з рэлігійнымі святамі ці прысвяткамі народнага святочна-абрадавага календара.