зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Традыцыя выпякання грачанага хлеба

Шыфр

13АК000139

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, в. Дарапеевічы; Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, аг.Арэхава , в.Дрочава ; Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, в.Грушка

Апісанне

З даўніх часоў у Маларыцкім раёне распаўсюджана характэрная для рэгіёна традыцыя выпякання грачанага хлеба. Тэхналогіяй выпякання духмяных боханаў па старадаўняму рэцэпту могуць падзяліцца мясцовыя гаспадыні, якія да нашых дзён беражліва захоўваюць традыцыю.
Боханы хлеба з грачанай мукі называюць грачанікамі. Каб атрымаліся сапраўдныя грачанікі, муку патрэбна браць толькі хатнюю, памолатую старым дзедаўскім спосабам – пры дапамозе каменных жонраў. У цеста дабаўляюць пшанічную муку, але продкі абыходзіліся без яе, а таксма масла, смятану, соль, зусім трошкі паразварванай прасянкі, цёртую бульбу і, на смак, адну-дзве каплі самагону. А яшчэ сыплюць чарнушку – ледзь прыкметныя чорныя крапінкі, араматнае насенне гэтай культуры прыдае гатовым грачанікам асабісты смак.
Грачанікі выпякаюцца незалежна ад пары года або часу па патрэбе, гаспадыні гатуюць грачаны хлеб на розныя жыццёвыя падзеі: вяселлі, імяніны, хрысціны, пахаванні не абыходзяцца без гэтай традыцыйнай стравы.
Сёння выпяканнем грачанікаў займаюцца ў вёсках Дрочава, Сушытніца, Хаціслаў, Грушка, Дарапеевічы, Брадзяцін, а такасама ў аграгарадках Арэхава і Гвозніца Маларыцкага раёна. У залежнасці ад месца бытавання традыцыі хлеб з грачанай мукі мае свае ўстойлівыя назвы, якія бытуюць ў мясцовай супольнасці і маюць свае фанетычныя асаблівасці, самыя распаўсюджаныя з іх: “грэчанык”, “бабка”, “грэчаны хліб”.
Традыцыя выпякання  хлеба амаль не змянілася, гаспадыні дзеляцца паміж сабой толькі сакрэтамі выпякання больш смачнейшага хлеба, пры гэтым старанна захоўваюць і прытрымліваюцца асноўным складнікам рэцэптуры і тэхналагічным этапам.
Традыцыя выпякання грачанага хлеба перадаецца на лініі жаночага роду: ад маці да дачкі, ад бабулі да ўнучкі. Практыка элемента не перарывалася ўвесь час. Традыцыя падтрымліваецца ўсімі носьбітамі, якія лічаць яе важнай часткай свайго жыцця