Шыфр
112Г000573
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1875 г.
Стыль
Народнае дойлідства з выкарыстаннем форм і прыемаў архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю
Траецкая царква пабудавана з дрэва ў цэнтры вёскі ў 1875 г. З'яўляецца помнікам народнага дойлідства з выкарыстаннем форм і прыёмаў архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю.
Царква трохзрубная, крыжовакупальная. Пры ўваходзе - зруб бабінца са званіцай на другім ярусе. Сцены гарызантальна ашаляваны і насычаны драўляным разным дэкорам: аркатурным фрызам, пілястрамі, кранштэйнамі і сухарыкамі карніза, падзорамі, ліштвамі прамавугольных акон, крыжамі. У інтэр'еры барабан апіраецца на ветразі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён