зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000281

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1769 - 1780 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Ельская Троіцкая царква - помнік народнага дойлідства - пабудавана з дрэва ў 1769-1780 гг. (па іншых звестках у 1775 г.). Першапачаткова была уніяцкай. У 1796 г. далучана да праваслаўнага ведамства. У 1833-1835 гг. была перабудавана. Некаторыя даследчыкі лічаць, што новая царква была пабудавана ў 1842 г. 

Царква ўяўляе сабой крыжовы пяцізрубны храм з цэнтральным верхам і з'яўляецца цікавым яго прыкладам. У архітэктуры будынка выявіліся асобныя рысы стыляў барока і класіцызму. Першапачаткова план храма ўяўляў прыкладна роўнабаковы крыж. Пры рэканструкцыі ў 1871 г. да царквы з паўночнага захаду далучылі тамбур і трох'ярусную (васьмярык на двух чацверыках) шатровую званіцу, што значна сказіла яе крыжова-цэнтрычную кампазіцыю.

Пасля Вялікай Айчынай вайны царква дзейнічала. У 1954 г. абшчынай вернікаў быў зроблены ўнутраны рамонт. Як вынікае з архіўнага дакумента, быў адноўлены выгляд унутранай часткі храма. У царкве захоўваўся стары ўніяцкі разны іканастас. У званіцы часткова была заменена лесвіца.

У 1955 г. на царкве пафарбавалі дах, а ў сценах справілі месцы, дзе былі прабоіны ад снарадаў, адрамантавалі аканіцы на званіцы.

Старонка