Шыфр
313Г000615
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. ХІХ ст.
Апісанне
Троіцкая царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палове ХІХ ст. і з'яўляецца помнiкам драўлянага дойлiдства з элементамi псеўдарускага стылю.
Першапачаткова храм стаяў у вёсцы Цялуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1922 г. дварэцкія сяляне выкупілі драўляную царкву за 100 пудоў збожжа і перавезлі ў сваю вёску. Службы ў царкве праводзіліся да 1931 г. У 1931-1941 гг. храм быў зачынены. У яго памяшканні знаходзіўся калгасны склад. Восенню 1941 г. службы былі адноўлены.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў царкве, нягледзячы на тое, што царква была дзеючая і ў ёй праходзілі службы, нямецка-фашысцкія захопнікі арганізавалі склад, а званіцу выкарыстоўвалі як назіральную вышку. Аднойчы ў званіцу патрапіў снарад і пашкодзіў яе. Прабоіна ад снарада захавалася да нашага часу. На званіцы таксама захаваўся звон з гільзы.