зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000051

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1768 (1632) г.

Стыль

"Віленскае" барока з рысамі ракако

Апісанне

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Вольна Баранавіцкага раёна, помнік архітэктуры ракако.

У 1632 г. уладальнікі Вольна, падстолі наваградскі Крыштоф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы новую ўніяцкую царкву, пры ёй базыльянскі кляштар. У 1768 г. базыльяне пабудавалі мураваную царкву Святой Троіцы на сродкі шляхціча Дамыслоўскага. Пры базыльянскім кляштары існавала школа для шляхецкіх дзяцей, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.

У 1839 г. расійскія ўлады скасавалі базыльянскі манастыр. У яго будынкі ў 1840 г. пераведзены трэцякласны жаночы праваслаўны манастыр з Навагрудскага барысаглебскага жаночага манастыра, які праіснаваў да 1873 г. У 1874 г. пераведзены ў Мінскі Праабражэнскі манастыр. Такім чынам, мураваны манастырскі корпус, гаспадарчыя пабудовы і парк трапілі ў валоданне мінскага першакласнага жаночага манастыра, які стварыў тут сваю гаспадарчую сядзібу-ферму. Агароджай царква і гаспадарчы корпус (не захаваўся) былі аб'яднаны ў агульны архітэктурны ансамбль.

Дзейнічае як праваслаўная царква ў цяперашні час.

Старонка