Шыфр
512Г000155
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, г. Быхаў, вул. Куйбышава, 2
Датаванне
сяр. ХІХ ст.
Стыль
Драўлянае дойлідства з рысамі позняга класіцызму
Апісанне
Троіцкая царква пабудавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя з дрэва. Знаходзіцца на перасячэнні вуліц Куйбышава і Дорахава. Будынак цэнтрычны, крыжападобны ў плане, на цагляным атынкаваным фундаменце. Крылы трансепта і алтарная частка пяцігранныя.
Па сваіх традыцыйных формах, канструкцыях і дэкору Троіцкая царква — адзін з нямногіх помнікаў манументальнага драўлянага дойлідства ўсяго прыдняпроўскага рэгіёна.
У храме знаходзіцца копія цудатворнага абраза Божай Маці “Баркалабаўская”. Асаблівасцю Троіцкага храма з’яўляецца тое, што на працягу доўгага часу вернікі пакрываюць усе абразы ў храме рушнікамі.