Шыфр
412Г000320
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1533 - 1550(82) гг.
Стыль
помнік архітэктуры ранняга барока і рэтраспектыўна-рускага стылю
Пяцікупальны падоўжна-восевы ў плане храм складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, кубападобнага асноўнага аб'ёму, паўкруглай апсіды з невялікай бакавой рызніцай. Над высокім чатырохгранным прытворам узведзена драўляная двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, накрытая васьмігранным шатром з галоўкай. Асноўны аб'ём накрыты пакатым вальмавым дахам, увянчаным 5 цыбулепадобнымі купаламі. Пластыка фасадаў стрыманая. Плоскія паверхні сцен прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі броўкамі, і круглымі ў другім ярусе малітоўнай залы вокнамі ў простых абрамленнях. Над арачным праёмам увахода размешчана круглая люкарна з мазаічным пано "Святая Троіца".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён