Шыфр
112Г000558
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVIII ст.
Стыль
помнік народнага драўлянага дойлідства
Троіцкая царква пабудавана з дрэва ў сярэдзіне XVIII ст. князем Друцкім-Любецкім як уніяцкая. Першапачаткова была трохзрубнай, складалася з асноўнага памяшкання, вузкага бабінца і алтарнай часткі, накрытых вальмавым гонтавым дахам. У ХІХ ст. з захаду прыбудавана званіца. У інтэр’еры царквы асноўнае памяшканне вылучаецца па вышыні. Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. У заходняй частцы аб’ёму размешчаны хоры. Алтарная частка з 2 бакавымі памяшканнямі шырока адкрыта ў храм.
Троіцкая царква ў Дабраслаўцы лічыцца адным з самых вузкіх драўляных храмаў Беларусі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён