зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Троіцкая царква

Троіцкая царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000681

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XVIII ст.

Стыль

Помнік традыцыйнага драўлянага народнага дойлідства

Апісанне

Троіцкая царква пабудавана ў XVIII ст. з дрэва. З'яўляецца помнікам традыцыйнага драўлянага народнага дойлідства.

Будынак царквы складаецца з 2 зрубаў: квадратнага ў плане асноўнага і пяціграннага алтарнага. Зрубы аднолькавай шырыні, аб’яднаны ў суцэльны аб’ём, накрыты высокім вальмавым дахам. Высока размешчаныя прамавугольныя вокны аздоблены ліштвамі. З захаду да царквы ў 1930-я гг. прыбудавана двух’ярусная званіца, накрытая шатровым дахам з галоўкай.  

Унутры галоўны і алтарны зрубы злучаны вялікім прамавугольным праёмам. Кожны зруб перакрыты скляпеннем у выглядзе васьміграннай усечанай піраміды. Алтарная частка аддзелена драўляным іканастасам. 

Старонка