Шыфр
112Г000186
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1784 г.
Стыль
Драўлянае дойлідства з рысамі барока
Апісанне
Царква пабудавана ў 1784 г. з дрэва на падмурку ўніяцкай царквы першай паловы XVII ст. Першапачаткова царква прыкладна за 4 гады была пабудавана ў лесе ўрочышча Рычыца Здзітаўскай пушчы, затым на валах і конях перавезена ў вёску Бездзеж.
Паводле загада гродзенскага генерал-губернатара ў 1865 г. ператворана ў праваслаўны храм.
Перед будынкам царквы ўзведзена званіца-брама. Звон датуецца 1776 г. Званы для храма адлівалі мясцовыя Бездзежскія ўмельцы. Аднак у Першую сусветную вайну званы былі зняты і вывезены.
З 1872 г. настаяцелямі Свята-Траецкай царквы была дынастыя Кадлубоўскіх: айцец Іаан, айцец Аляксандр, айцец Віктар. Аб іх служэнні Богу і людзям старажылы вёскі ведаюць дагэтуль.