Шыфр
313Г000673
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1903 г.
Стыль
Неагатычны
Свята-Троіцкі касцёл уяўляе сабой пабудову неагатычнай архітэктуры, стылю, шырока распаўсюджанага ў касцёльным будаўніцтве ў канцы XIX – пачатку ХХ стст. Уяўляе сабой трохнефавую аднавежавую базіліку пад двухсхільным дахам. Фасады на тарцах закрыты зубчатымі шчытамі, апярэзаны аркатурным фрызам. Да галоўнага фасада далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа, завершаная шатром-шпілем і ўмацаваная вуглавымі 3-яруснымі контрфорсамі.
Будаўніцтва касцёла пачалося ў сярэдзіне красавіка 1901 г. і да сакавіка 1903 г. было завершана. У пачатку чэрвеня 1903 г. касцёл быў асвечаны пад цітулам Святой Троіцы. З 1917 г. паступова было ліквідавана ўсе духавенства горада Рэчыцы. Пасля таго, як храм быў зачынены, у ім знаходзіліся: склад, электрастанцыя, піўны і вітамінны бары.
У 1999 г. рашэннем гарвыканкама касцёл быў перададзены веруючым, пачалася рэканструкцыя будынка. На цяперашні час рэканструкцыя будынка завершана, у храме праходзяць богаслужэнні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён