зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000250

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 - 1911 гг.

Стыль

Неараманскі

Апісанне

Троіцкі касцёл быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1906-1911 гг. на месцы былога парафіяльнага храма. З'яўляецца помнікам архітэктуры неараманскага стылю. Будынак уяўляе сабой трохнефавы двухвежавы храм з пяціграннай апсідай з сакрысціямі. Цагляная архітэктура будынка насычана архітэктурнай пластыкай: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі. 

У храме было 5 алтароў. Галоўны алтар быў перанесены са старога драўлянага касцёла. Яшчэ 4 алтары былі зроблены з дуба і размяшчаліся ў бакавых  прыдзелах. Абразы для гэтых алтароў ахвяравалі парафіяне. 

Пасля 1917 г. касцёл быў зачынены савецкай уладай, пасля савецка-польскай вайны 1919 – 1920 гг. вернуты каталікам. Дзейнічаў да 1934 г. і зноў быў зачынены. Пасля закрыцця ў будынку касцёла размясцілася хата-чытальня, а пасля – клуб.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў Троіцкім касцёле былі адноўлены службы. Пасля вызвалення Дрысенскага раёна ад акупацыйных войск зноў быў зачынены. Будынак пачалі выкарыстоўваць як клуб, а пасля ў якасці сховішча хімічных угнаенняў. Гусеніцамі трактараў была часткова пашкоджана плітка на падлозе храма.

У 1988 г. касцёл вярнулі вернікам. На працягу 1990-х гг. ішлі рэстаўрацыйныя работы. 19 жніўня 2000 г. было праведзена паўторнае асвячэнне храма ў імя Св. Троіцы. 

Старонка