Шыфр
113Г000309
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1878 г.
Апісанне
Касцёл - помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Складаецца з аднанефавага прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму і больш нізкай 5-граннай алтарнай апсіды з 2 сакрысціямі. Асноўны аб'ём на галоўным фасадзе завершаны чатырохграннай вежай званіцы з высокім шатровым пакрыццём. Грані званіцы прарэзаны парнымі вузкімі арачнымі праёмамі з абрамленнем, завершаны карнізам з фрызавым поясам. Галоўны фасад аздоблены трайной аркатурай. У цэнтры размешчаны галоўны ўваход, аформлены спічастым парталам, завершаным вымпергам. Над ім змешчана акно-ружа.
У час рэфармацыі ў 1554 г. касцёл выконваў ролю кальвінісцкай абшчыны. Пасля рэфармацыі уладальнік Леў Сапега дараваў касцёлу ікону “Милостевой Богоматери” (1620 г.).